Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

У Брэсце прэзентавалі стратэгію АГП на парламенцкіх выбарах

З гэтай мэтай горад наведалі старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і дырэктар Усходнееўрапейскай школы палітычных даследванняў Аляксандр Дабравольскі.

Паводле словаў лідара АГП, пачатак ажыццяўлення новай партыйнай стратэгіі будзе дадзены падчас надыходзячай кампаніі па выбарах у Палату прадстаўнікоў. “Мы вылучаем альтэрнатыву, прапанаваную экспертамі партыі, якая дае законныя падставы падчас выбарчай кампаніі давесці да грамадзян, што сапраўдных выбараў у Беларусі няма і гуляць “у палітычныя гульні” па правілах Аляксандра Лукашэнкі не варта, - адзначыў Анатоль Лябедзька. – Сутнасць нашай стратэгіі ў тым, каб вылучыць сваіх кандыдатаў адзіным партыйным спісам, выкарыстаць інфармацыйны рэсурс, распавесці, што рэальна адбываецца ў краіне, і зняць свае кандыдатуры напярэдадні галасавання”. Такім чынам, па словах старшыні АГП, трэба дамагчыся, каб падчас наступнай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі становішча кардынальна змянілася, і яна прайшла пад дэвізам “За чэсныя выбары без Лукашэнкі”.

У сваю чаргу сябра Палітсавету АГП Аляксандр Дабравольскі засяродзіў увагу над тым, якім чынам можна пераадолець праблему слабой ініцыятыўнасці грамадзян, што не дазваляе разлічваць на хуткія перамены ў дзяржаве. Адной з галоўных мэтаў партыі на бліжэйшыя гады палітык лічыць стварэнне якасных умоваў для рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў, умацаванне незалежнасці Беларусі і забеспячэнне дэмакратычных працэдур фармавання органаў улады з адпаведным кантролем з боку грамадства.

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма