Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

У Пінску на 3-га ліпеня дэпутатцы Палаты прадстаўнікоў даверылі прадстаўляць уладу

Дэпутатка Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Зінаіда Мандроўская выступіла з прамовай на мітынгу перад ускладаннем вянкоў да вечнага агню. У сваёй прамове яна адзначыла, што Беларусь стала “сапраўднай незалежная дзяржавай і, нягледзячы на некаторыя цяжкасці, краіна годна выглядае на фоне сваіх суседзяў”. Спадарыня Мандроўская сёння была адзіным выступоўцам ад уладаў на мітынгу. Звычайна на такіх урачыстасцях слова бяруць і прадстаўнікі Пінскага гарвыканкаму.

Варта адзначыць, што Зінаіда Мандроўская як дэпутат вядзе даволі актыўную дзейнасць - часцяком выступае ў мясцовых СМІ, прыёмная дэпутата штотыдзень вядзе прыём грамадзянаў. На яе фоне дзейнасць другога пінскага дэпутата у ППНС Канстанціна Шэўчыка амаль незаўважная.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма