Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Гомельшчына: пра «важнейшую палітычную падзею года» - тэлеграфна

Раённыя выданні Гомельскай вобласці змяшчаюць пра выбары у парламент толькі афіцыйныя паведамленні ЦВК: пра дату выбараў ды пра стварэнне акругаў, прычым нават без прывязкі да мясцовасці.

Напрыклад, жлобінская раённая газета «Новы дзень» і кармянская «Зара над Сожам» праінфармавалі чытачоў пра выбары праз перадрукоўку афіцыйных выступаў Лідзіі Ярмошынай ды Мікалая Лазавіка. Рэдакцыі нават не напружыліся, каб напісаць пра межы мясцовых акругаў ці парадак утварэння акруговых камісій і як туды трапіць жадаючым.

На некаторых сайтах раёнак нават ні слова няма пра выбары - «важнейшую палітычную падзею года».

Афіцыйныя сайты райвыканкамаў вобласці ўсе, як адзін, размясцілі банэры «Выбары-2012», толькі інфармацыя там — як браты-блізняткі: пастановы ЦВК - і ўсе на гэтым.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма