Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Магілёўшчына: дэмакраты вылучылі ў акруговыя выбаркамы 30 прадстаўнікоў

Дэмакратычныя партыі і арганізацыі Магілёўскай вобласці вылучылі ў склад акруговых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 30 чалавек. Пра гэта паведаміў старшыня Каардынацыйнай рады Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сіл Юрый Новікаў.

Пакуль дакладна вядома, што прадстаўнікі дэмакратычных сіл вылучаны ў склад 12-ці акруговых выбарчых камісій з 13-ці ў Магілёўскай вобласці. На цяперашні момант не вылучана кандыдатура ў камісію Бабруйскай сельскай выбарчай акругі № 80. Ніхто з прэтэндэнтаў ад дэмсіл не збіраецца ўдзельнічаць у выбарах на гэтай акрузе.

Сваіх прадстаўнікоў у акруговыя выбарчыя камісіі Магілёўскай вобласці накіравалі: партыя БНФ і Рух БНФ “Адраджэнне” – 11 прэтэндэнтаў, “Справядлівы свет” – 10, АГП – 9.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма