Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Салігорск: У выканкаме назіральніка падманулі з датай першага паседжання акруговай камісіі

  • Мікалай Маскевіч, ідэолаг Салігорскага райвыканкама
    Мікалай Маскевіч, ідэолаг Салігорскага райвыканкама

Як паведамляе Уладзімір Шыла, яго спроба патрапіць на першае паседжанне Салігорскай сельскай выбарчай камісіі №69 не мела поспеху. У прыёмнай райвыканкаму яму наўпрост паведамілі няправільную дату пачатку працы новастворанага органа.

Раніцай 11 ліпеня Уладзімір Шыла двойчы тэлефанаваў у прыёмную Салігорскага выканкаму, каб даведацца пра дату, час і месца першага паседжання выбарчай камісіі па Салігорскай сельскай акрузе №69. Абодва разы яму назвалі дату - 12 ліпеня. Калі ж грамадскі актывіст раніцай 12-га з’явіўся ў прызначанае месца, высветлілася, што паседжанне ўжо адбылося - 11-га ліпеня.

Па словах адказнага сакратара прыёмнай выканкаму, агучваць пратэрмінаваную дату першага паседжання Салігорскай сельскай выбарчай камісіі было загадана асабіста Мікалаем Маскевічам, намеснікам старшыні райвыканкама па ідэалагічнай працы.

Як стала вядома ўжо сёння, 12-га ліпеня, старшынёй Салігорскай сельскай выбарчай камісіі  па акрузе №69 стала сумнавядомая Таццяна Ярота, намесніца дырэктара па ідэалагічнай працы ЗАТ “Купалінка”. Сваю вядомасць яна атрымала яшчэ падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 году. Тады на салігорскім выбарчым участку №14, на якім яна з’яўлялася старшынёй, незалежнымі назіральнікаі было зафіксавана незаконнае ўскрыццё скрыні для датэрміновага галасавання. Пры падліку галасоў высветлілася, што ў дадзенай скрыні за кандыдата Аляксандра Лукашэнку “прагаласавала” ажно 98%.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма