Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Памочнік прэзідэнта па Брэсцкай вобласці таксама ідзе ў дэпутаты

Нягледзячы на тое, што агітацыйная кампанія на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў афіцыйна пачнецца толькі пасля рэгістрацыі кандыдатаў на дэпутацкі мандат, прозвішча адзнаго з патэнцыяльных прэтэндэнтаў на тое, каб трапіць у беларускі парламент ад Белавежскай выбарчай акругі №8, ужо не сыходзіць са старонкак мясцовых раённых газет, а сам ён ладзіць шматлікія сустрэчы з працоўнымі калектывамі.

Размова ідзе пра памочніка прэзідэнта РБ - галоўнага інспектара па Брэсцкай вобласці Уладзіміра Пузырэўскага, які напрацягу апошніх тыдняў пачаў рэгулярна наведваць тэрыторыю трох раёнаў (Жабінкоўскага, Маларыцкага і Камянецкага), што складаюць Белавежскую выбарчую акругу. Фармальна гэтыя сустрэчы арганізаваныя альбо ў рамках так званага “рэспубліканскага дня інфармавання насельніцтва” (як гэта было, напрыклад, пры наведванні сельгаспрадпрыемства “Рагазнянскі” ці Нацыянальнага парку “Белавежская пушча”), альбо ў выглядзе прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, што адбыліся ў адпаведных райвыканкамах.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма