Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Барысаў: першы дзень галасавання і першыя разыходжанні ў яўцы

Першы дзень галасавання выявіў на адным з участкаў Барысаўскай гарадской выбарчай акругі № 62 недарэчнасць паміж колькасцю тых, хто прагаласаваў, зафіксаваных назіральнікамі, і колькасцю, названай у пратаколе выбарчай камісіі.

На ўчастку № 25 Барысаўскагй гарадскога выбарчай акругі № 25 (у раёне Барысаўскага кансервавага завода) назіральнікі ад кампаніі «За свабодныя выбары» працавалі хвіліна ў хвіліну з сябрамі камісіі. Па падліках назіральнікаў, якія не адлучваліся з памяшкання для галасавання ні на хвіліну, выйшла, што 18 верасня прагаласавалі 27 выбаршчыкаў.

Сябры ўчастковай камісіі ў выніковым пратаколе паказалі колькасць тых, хто прагаласаваў - 30 чалавек. Хай лічбы разыходзяцца на адзінкі, але ж гэта толькі першы дзень датэрміновага галасавання. Разыходжанне ў лічбах зафіксавана назіральнікамі.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма