Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Вынікі назірання за пятым днём датэрміновага галасавання

Справаздача па выніках назірання

за пятым днём датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў

Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання

 

22 верасня 2012 г.

200 кароткатэрміновых і 95 доўгатэрміновых назіральнікаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» вядуць штодзённае назіранне за ходам датэрміновага галасавання на 150 выбарчых участках на ўсёй тэрыторыі Беларусі – у Мінску, абласных і раённых цэнтрах, іншых населеных пунктах.

Справаздачы з выбарчых участкаў штодзённа апрацоўваюцца, з’яўляюцца рэпрэзентатыўнымі (назіраннем ахоплена 2,3 % ад 6 349 выбарчых участкаў на тэрыторыі краіны) і дазваляюць ацаніць агульныя тэндэнцыі датэрміновага галасавання.

Дыяграмаадлюстроўваеінфармацыю са 146 УВК, справаздачы з якіх апрацаваныя па стане на 22.30 22.09.2012.

 

Колькасць выбаршчыкаў, якія прагаласавалі датэрмінова

Дадзеныя УВК

Падлікі назіральнікаў

 

Розніца

26482

20336

-6146 (13,1%)

 

Выяўленыя парушэнні

 

Кожны дзень датэрміновага галасавання ў рэжыме анлайн адлюстроўваюцца істотныя моманты галасавання, у тым ліку яўка выбаршчыкаў на ўчастках, дзе вядзецца назіранне.

Мэтай кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» з’яўляецца назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у 2012 годзе, ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага выбарчага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці пра вынікі назірання.

Кампанія з’яўляецца незалежнай і палітычна незаангажаванай. Інфармацыю пра кампанію можна знайсці на сайтах праваабарончага цэнтра «Вясна» (http://spring96.org) і РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» (http://www.belhelcom.org).

http://elections2012.spring96.org/

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма