Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Гомель: на акрузе №34 дадзеныя назіральнікаў па яўцы моцна адрозніваюцца ад афіцыйных

Назіральнікі  кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” адзначылі вялікую розніцу ў афіцыйных дадзеных па колькасці прагаласаваўшых падчас датэрміновага галасавання на 34 выбарчай акрузе ў Гомелі, і ўласнымі падлікамі.

Напрыклад,  20 верасня на выбарчым участку №2, па дадзеных назіральнікаў, прагаласавалі 42 выбаршчыкі, а участковая камісія паведаміла пра 123 прагаласаваўшых. Яшчэ большая розніца на ўчастку 33, дзе выбары адбыліся датэрмінова. Тут зарэгістравана 800 выбаршчыкаў, датэрмінова прагаласавала 436 чалавек, пры гэтым назіральнікі зафіксавалі ўсяго толькі 101 выбаршчыка.

Вялікая розніца паміж афіцыйнымі дадзенымі участковых камісій і падлікам назіральнікаў  пад час усяго часу датэрміновага галасавання заўважана і на іншых участках 34 акругі: так, на участку №1 назіральнікі налічылі 202 чалавекі, а афіцыйныя дадзеныя – 426 прагаласаваўшых, на участку №2 – 192 і 421чалавекі адпаведна, на участку №18 -- 222 і 524 выбаршчыкі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма