Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Старшыня Зэльвенскага райвыканкама паабяцаў дадаць месцаў для пікетаў на наступныя выбары

Яшчэ падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў былы кандыдат у дэпутаты ад Партыі БНФ Іван Шэга са Слоніма звяртаўся ў Зэльвенскі райвыканкам наконт павелічэння месца для агітацыі кандыдатаў у дэпутаты на Зэльвеншчыне. І вось нядаўна Іван Шэга атрымаў адказ на свой зварот у Зэльвенскі райвыканкам. Старшыня Зэльвенскага райвыканкама Ян Пальчыс піша: “Ваша заўвага аб павелічэнні колькасці месцаў для пікетавання будзе разгледжана пры падрыхтоўцы да правядзення наступнай выбарчай кампаніі”.

Дарэчы, падчас гэтай парламенцкай кампаніі ні адзін кандыдат ад дэмакратычных партый так і не змог правесці ніводнай сустрэчы з выбаршчыкамі на Зэльвеншчыне. Каб сустрэчы не адбыліся — у гэтым пастараліся вертыкальшчыкі з Зэльвенскага райвыканкама.

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма