Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Аршанская міліцыя зацягвае разгляд выбарчых парушэнняў

Як мы ўжо паведамлялі, каардынатары кампаніі “За справядлівыя выбары-2012” у Оршы пры правядзенні галасавання па выбарчых акругах № № 26 і 27 выявілі шэраг парушэнняў Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Пра гэта яны паведамілі ў Аршанскі следчы камітэт, накіраваўшы заяву аб парушэнні артыкула 54 Выбарчага кодэкса «Галасаванне па месцы знаходжання выбаршчыка, удзельніка рэферэндуму на выбарах, рэферэндуме». У заяве гаварылася, што на шэрагу ўчасткаў выяўлены факты, калі ў спісах выбаршчыкаў, якія пажадалі прагаласаваць дома, была адна лічба, а пры выкрыцці скрынь бюлетэняў аказвалася іншая, у некалькі разоў большая.

Следчы камітэт ухіліўся ад разгляду гэтага пытання па сутнасці, пераадрасаваў яго Аршанскаму ГАУС. З той пары прайшоў месяц, а ад міліцыі ніякага адказу да гэтага часу не паступіла. На думку саміх назіральнікаў, відавочна нежаданне аршанскіх праваахоўных органаў сапраўды расследаваць выкладзеныя факты парушэнняў заканадаўства аб выбарах і даць ім прававую ацэнку.

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма