Брэст: былы кандыдат у дэпутаты збіраецца судзіцца з гарвыканкамам
Па словах Мельніка, падставай для такіх дзеянняў стаў адказ мясцовых уладаў на ягоны ліст, у якім ён прасіў ініцыяваць адміністратыўны працэс у дачыненні да старшыні ўчастковай камісіі №39 Леаніда Валабуева. Як лічыць былы прэтэндэнт на дэпутацкі мандат, гэты кіраўнік участковага выбаркаму груба парушыў Выбарчы кодэкс.