Імёны прэтэндэнтаў у кандыдаты трымае ў сакрэце не толькі афицыйнае выданне "Слуцкі край". Па словах Аляксандра Шыловіча, які вылучаецца ў кандыдаты, калі ён атрымліваў пасведчанні і падпісныя лісты для сябраў сваёй ініцыятыўнай групы, запытаўся ў камісіі, хто, апроч яго, вылучыў сваю кандыдатуру, - адказу не атрымаў.
Найбольшая колькасць – у Брэсцкай-Заходняй выбарчай акрузе №1, дзе збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты збіраюцца пяць групаў. Найменшая колькасць - толькі па адной ініцытыяўнай групе - створана і зарэгістравана ў Баранавіцкай сельскай і Белавежскай выбарчых акругах.
Афіцыйны сайт Баранавіцкага гарвыканкама 24 ліпеня надрукаваў межы участкаў для галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. На Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5 у параўнанні з 2008 годам знік участак для галасавання № 38 на базе воінскай часткі № 65263.
Сяржук Русецкі і Тамара Шчапёткіна з Бярозы, падпісанты за вылучэнне Анатоля Сахарушы сябрам у акруговую камісію Пружанскай выбарчай акругі № 9, унеслі прапанову ў Цэнтрвыбаркам аб пераглядзе ў выбарчым заканадаўстве пункта, паводле якога пры судовым абскарджванні неўключэння ў камісію ў скарзе павінны падпісвацца ўсе грамадзяне, якія вылучалі свайго прадстаўніка ў камісію.
Леанід Цімашкоў, назіральнік ад БХК у акруговай камісіі Сенненскай акругі № 30 па выбарах у Палату прадстаўнікоў, накіраваў скаргу ў Цэнтрвыбаркам. Падставай паслужылі парушэнні пры вылучэнні дзеючага дэпутата Палаты прадстаўнікоў кандыдатам у дэпутаты ад працоўнага калектыву Багушэўскага лясгаса.
Сябры менскай гарадской арганізацыі БХД падавалі 20 заявак на правядзенне пікетаў на тэму “Абмеркаванне ўмоў правядзення выбараў. Байкот выбараў”. Менгарвыканкам адмаўляе ў правядзенні пікетаў з прычыны блізкасці метро або ўвогуле без паведамлення прычыны.
Адміністрацыя хоцімскага жылкамгаса 24 ліпеня ўручыла вартаўніку Пятру Басейку пісьмовае апавяшчэнне пра тое, што бліжэйшым часам ён будзе звольнены з працы “у сувязі са сканчэннем тэрміну кантракту”. Мясцовы актывіст кампаніі “Гавары праўду” ў бягучай выбарчай кампаніі ачоліў ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Валерыя Каранкевіча.
Актывіст кампаніі «Наш Дом» і партыі «Справядлівы свет» тлумачыць свой крок салідарнасцю з палітвязнем Мікалаем Статкевічам, чыю групу камісія Аршанскай Дняпроўскай акругі № 27 адмовілася зарэгістраваць. Праўда, пры гэтым Петрушэнка захоўвае за сабой права вылучыцца кандыдатам ад партыі «Справядлівы свет».