Баранавічы: “Белая Русь” актыўна рыхтуецца да працы ў выбаркамах
Гэта вынікае з артыкула пад назвай “Белая Русь”: молада, ды не зялёна”, які надрукавала 9 чэрвеня афіцыйная газета Баранавіцкага гарвыканкама “Наш край”.
У артыкуле ідзе гаворка пра 4-гадовыя вынікі дзейнасці Баранавіцкай філіі РГА “Белая Русь”. Яе старшыня Анатоль Каленнікаў заявіў, што за чатыры гады дзейнасці “Белая Русь” стала самай уплывовай палітычнай арганізацыяй у горадзе. Яна налічвае 3 тысячы чалавек і мае свае структуры амаль на ўсіх прадпрыемствах і ўстановах горада, а 69 % дэпутатаў Баранавіцкага гарадскога Савета складаюць менавіта сябры “Белай Русі”.
На першай справаздачна-выбарчай канферэнцыі 25 мая 2012 года ГА “Белая Русь” была ператворана ў палітычную партыю.
Анатоль Каленнікаў паведаміў таксама, што яны актыўна рыхтуюць сваіх актывістаў да будучай парламенцкай выбарчай кампаніі - найперш, да працы ў выбарчых камісіях.
Каментароў пакуль няма