Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" прадстаўляе выніковую справаздачу па назіранні за выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, якія прайшлі 23 верасня.
Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» лічыць, што выбарчы працэс прайшоў з сур’ёзнымі парушэннямі прынцыпаў дэмакратычных і справядлівых выбараў, замацаваных стандартамі АБСЕ і беларускім заканадаўствам. Атмасфера палітычнага пераследу і рэпрэсій апанентаў улады, на фоне якой праходзіла выбарчая кампанія, абмежаванні падчас фарміравання выбарчых камісій, агітацыйнай кампаніі, негатыўна паўплывалі на свабоду выбару. Непразрыстасць падліку галасоў не дае падставаў сцвярджаць, што вынікі выбараў адлюстроўваюць волевыяўленне беларускага народа.
Назіральнікі фіксавалі значнае разыходжанне ў лічбах прагаласаваўшых на працягу дня з тымі дадзеннымі, якія абвяшчаліся ў канцы дня сябрамі УВК. Напрыклад, у Гомельскай-Савецкай выбарчай акрузе № 34 на ўчастках № 1, 2, 18 і 23 амаль увесь час назірання адзначалася разыходжанне лічбаў у 2-3 разы.
Пашыраецца тэндэнцыя да несупадзення колькасці прагаласаваўшых, якая агучваецца афіцыйна, з дадзенымі назіральнікаў ад кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Пасля 4-га дня датэрмінована галасавання такія несупадзеніі зафіксаваны больш чым на 40% участкаў.
Амаль на трэцяй частцы ўчасткаў, дзе прысутнічаюць назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", зафіксавана адрозненне колькасці прагаласаваўшых за дзень паміж афіцыйнымі дадзенымі і дадзенымі назіральнікаў. Амаль на 20% участкаў прысутнічаюць пабочныя асобы.
Каардынатары кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Алег Гулак і Валянцін Стэфановіч заклікаюць выбаршчыкаў паведамляць пра прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні. Такімі сведчаннямі могуць быць любыя аўдыа, відэа і фотадакументы.
Працягваецца цэнзура тэлевыступаў апазіцыйных кандыдатаў і іх праграм у дзяржаўнай прэсе. Назіральнікі фіксуюць факты выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу на карысць праўладных кандыдадаў. Перадвыбарная агітацыя суправаджаецца ціскам на дэмакратычных кандыдатаў і грамадскіх актывістаў з боку дзяржаўных структур.
У перыяд з 22 па 25 жніўня ў Цэнтральную камісію паступіла 56 скаргаў на рашэнні АВК аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатаў і адна скарга на рашэнне АВК аб адмове раней прынятага рашэння аб рэгістрацыі кандыдата. У Вярхоўны суд паступіла 19 скаргаў.
Цэнзура, забарона бясплатных выступаў у СМІ тых кандыдатаў, якія заклікаюць да байкоту выбараў, не адпавядаюць заканадаўству Беларусі і яе міжнародным абавязацельствам, парушаюць прынцып роўнасці кандыдатаў у дэпутаты і абмяжоўваюць як правы кандыдатаў на агітацыю, так і правы выбаршчыкаў на атрыманне поўнай і аб’ектыўнай інфармацыі.