Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Аршанскія дэмакраты будуць супольна назіраць за выбарамі

Каардынацыйная Рада дэмакратычных сілаў Аршаншчыны на сваім пасяджэнні прыняла рашэнне аб каардынацыі дзеянняў па назіранні за выбарамі ў Палату Прадстаўнікоў.

Прадстаўнікі АГП, БНФ, “Справядлівага свету”, БХД, БСДП, руху “За Свабоду” ды іншых арганізацый прынялі рашэнне вылучыць сваіх прадстаўнікоў у акруговыя і ўчастковыя выбарчыя камісіі, а таксама вылучыць з ліку сваіх валанцёраў назіральнікаў на пасяджэнні камісій усіх узроўняў.

Каардынацыйная Рада дэмсілаў Аршаншчыны была ўтворана ў 2007 годзе. Яна складаецца з 19 суб’ектаў, сярод якіх аддзяленні палітычных партый, грамадскія арганізацыі, незалежныя прафсаюзы.

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма