Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

У Пінску межы выбарчых акругаў не змяніліся

Згодна з пастановай Цэнтральнай  выбарчай камісія Рэспублікі Беларусь у Пінску ўтвораны дзве выбарчыя акругі - №14 і № 15.

У “Пінскую гарадскую выбарчую акругу” №14 уваходзіць значная частка горада, дзе пражывае 67 351 выбаршчык. На тэрыторыі “Пінскай сельскай выбарчая акругі” № 15, якая ўключыла ў сябе Пінскі раён, пражывае 66 050 выбаршчыкаў. У параўнанні з мінулымі выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу межы выбарчых акругаў не змяніліся.

Месцам знаходжання абездвюх акруговых камісяў традыцыйна вызначаны будынак Пінскага гарвыканкаму.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма