У Пінску межы выбарчых акругаў не змяніліся
Згодна з пастановай Цэнтральнай выбарчай камісія Рэспублікі Беларусь у Пінску ўтвораны дзве выбарчыя акругі - №14 і № 15.
У “Пінскую гарадскую выбарчую акругу” №14 уваходзіць значная частка горада, дзе пражывае 67 351 выбаршчык. На тэрыторыі “Пінскай сельскай выбарчая акругі” № 15, якая ўключыла ў сябе Пінскі раён, пражывае 66 050 выбаршчыкаў. У параўнанні з мінулымі выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу межы выбарчых акругаў не змяніліся.
Месцам знаходжання абездвюх акруговых камісяў традыцыйна вызначаны будынак Пінскага гарвыканкаму.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Каментароў пакуль няма