“Пінскі веснік” завёў перадвыбарную рубрыку
Калонка “Насустрач выбарам” з’явілася на першай паласе пятнічнага нумара выдання. У нататцы “Для беларускага народа і выключна ў ягоных інтарэсах”, падрыхтаванай па матэрыялах іншых СМІ, карэспандэнт Юры Саланевіч паведамляе пра дату выбараў у Палату Прадстаўнікоў і парадак арганізацыі выбарчага працэсу.
Пры гэтым журналіст сцвярджае, што ў выбарчыя камісіі павінны трапіць годныя прадстаўнікі партыяў і грамадскіх аб’яднанняў, а вось тыя, хто раней спрыяў дэзарганізацыі выбараў, не павінны атрымаць другога шаншу. Тут жа прыводзяцца словы кіраўніка краіны аб тым, што патрэбна рэгістраваць усіх жадаючых кандыдатаў у дэпутаты і што мясцовыя ўлады павінны стварыць умовы для правядзення перадвыбарных грамадскіх мерапрыемстваў не горш за тыя, што былі на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Каментароў пакуль няма