Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Баранавіцкая сельская акруга павялічылася больш чым на 13 тысяч выбаршчыкаў

У Баранавічах межы выбарчых акругаў не змяніліся, затое моцна змянілася Баранавіцкая сельская выбарчая акруга.

Згодна з пастановай Цэнтральнай выбарчай камісія Рэспублікі Беларусь, у Баранавічах ўтвораны дзве гарадскія выбарчыя акругі: Баранавіцкая-Заходняя выбарчая акруга № 5 і Баранавіцкая-Усходняя выбарчая акруга № 6, а таксама Баранавіцкая сельская выбарчая акруга № 7.

Межы і цэнтры гарадскіх выбарчых акругаў № 5 і № 6 амаль не змяніліся ў параўнанні з 2008 годам. Колькасць выбаршчыкаў павялічылася ўсяго на 2 410 чалавек ў 2012 годзе . Затое значна змяніліся межы і колькасць выбаршчыкаў у Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7. У 2008 годзе ў яе склад уваходзілі толькі Баранавіцкі і Ляхавіцкі раёны, а цяпер дадалася значная частка Ганцавіцкага раёна. Таму колькасць выбарчыкаў на гэтай сельскай акрузе павялічылася ў 2012 годзе на 13 тыс. 630 чалавек.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма