Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Баранавіцкае дзяржвыданне ўжо рыхтуе выбаршчыкаў да датэрміновага галасавання

Баранавіцкая дзяржаўная газета “Наш край” ужо нагадвае аб праве грамадзян на датэрміновае галасаванне на працягу тыдня (!?) да дня выбараў.

Баранавіцкая дзяржаўная газета “Наш край” № 69 ад 23 чэрвеня 2012 года надрукавала артыкул “Депутатов по осени посчитают”. Газета паведамляе, што асноўнае галасаванне пачнецца ў нядзелю 23 верасня 2012 года. Адначасова газета нагадвае сваім чытачам аб праве грамадзян: на працягу тыдня (праўда, згодна з Выбарчым кодэксам, толькі за 5 дзён) да гэтай даты выбаршчыкі могуць аддаць свае галасы датэрмінова (пры жаданні).

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма