Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Ярмошына: «Без удзелу ў выбарах партыі не атрымаюць сродкаў»

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» назвала PR-кампаніяй заклікі некаторых палітычных партый да байкоту парлямэнцкіх выбараў.

 «Падобная PR-кампанія прымяняецца пры кожных парлямэнцкіх выбарах, — сказала Ярмошына ў эфіры тэлеканала „Беларусь 1“. — Партыі будуць абавязкова удзельнічаць у выбарах Без удзелу ў выбарах яны не атрымаюць сродкаў на разьвіцьцё дэмакратыі, якія ім выдзяляюць».

На думку старшыні Цэнтрвыбаркама, заклікамі да байкоту партыі жадаюць прыцягнуць да сябе увагу. Лідзія Ярмошына лічыць, што ў палітычныя партыі павінны прыйсьці іншыя людзі, маладыя і дзейныя, якія змаглі б потым узяць на сябе адказнасьць.

«Тыя, хто знаходзіцца зараз, па меншай меры, у верхавіне апазыцыі, ужо на гэта ня здольныя Старэю не толькі я. Старэе са мной уся апазыцыя», — дадала яна.

У выбарах 2008 года удзельнічала 8 палітычных партый, 2010-м — 12. Некаторыя партыі тады упершыню зьявілася на такой палітычнай арэне, як выбары.

«Разам з тым усё больш людзей губляе цікавасьць да палітычнай дзейнасьці Калі партыі існуюць рэальна, не на паперы, то мы можам чакаць вялікага ўсплёску актыўнасьці.», — лічыць Ярмошына.

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма