Ярмошына: «Без удзелу ў выбарах партыі не атрымаюць сродкаў»
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» назвала PR-кампаніяй заклікі некаторых палітычных партый да байкоту парлямэнцкіх выбараў.
«Падобная PR-кампанія
прымяняецца пры кожных парлямэнцкіх выбарах, — сказала Ярмошына
ў эфіры тэлеканала „Беларусь 1“. — Партыі будуць абавязкова
удзельнічаць у выбарах Без удзелу ў выбарах яны не атрымаюць
сродкаў на разьвіцьцё дэмакратыі, якія ім выдзяляюць».
На думку старшыні Цэнтрвыбаркама, заклікамі да байкоту партыі жадаюць
прыцягнуць да сябе увагу. Лідзія Ярмошына лічыць, што ў палітычныя
партыі павінны прыйсьці іншыя людзі, маладыя і дзейныя, якія змаглі б
потым узяць на сябе адказнасьць.
«Тыя, хто знаходзіцца зараз, па меншай меры, у верхавіне апазыцыі,
ужо на гэта ня здольныя Старэю не толькі я. Старэе
са мной уся апазыцыя», — дадала яна.
У выбарах 2008 года удзельнічала 8 палітычных партый, 2010-м —
12. Некаторыя партыі тады упершыню зьявілася на такой палітычнай арэне,
як выбары.
«Разам з тым усё больш людзей губляе цікавасьць да палітычнай
дзейнасьці Калі партыі існуюць рэальна, не на паперы,
то мы можам чакаць вялікага ўсплёску актыўнасьці.», — лічыць
Ярмошына.
Каментароў пакуль няма