Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

“Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” накіруе маладых беларусаў назіраць за парламенцкімі выбарамі

  • курсы па падрыхтоўцы назіральнікаў па праекце НВТП
    курсы па падрыхтоўцы назіральнікаў па праекце НВТП

Моладзевы грамадскі праект “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” (НВТП) абвясціў аб падрыхтоўцы да назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Партнёрам праекту выступае грамадская кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Аб гэтым паведамляецца ў прэс-рэлізе НВТП, які распаўсюджаны 22 чэрвеня.

Паводле праекту, дасведчаныя і зацікаўленыя ў назіранні за выбарамі маладыя людзі накіруюцца на ўчасткі для галасавання.

Кіраўніца праекту Анастасія Матчанка кажа: “Мы спадзяемся, што наш вопыт, атрыманы ў час назірання за выбарамі ў шматлікіх еўрапейскіх краінах, дазволіць прафесійна і якасна арганізаваць і правесці місію па назіранні за беларускімі парламенцкімі выбарамі”.

Моладзевае назіранне пачнецца з першага дня датэрміновага галасавання – 18 верасня 2012 году. Назіральнікі будуць сачыць за выкананнем усіх нормаў, што прадугледжаныя заканадаўствам, а паводле вынікаў падрыхтуюць папярэднюю і заключную справаздачы. На сайце праекту www.eotp.info будуць размяшчацца інструкцыі і матэрыялы для назірання, а таксама навіны на гэтую тэму.

“На сваім досведзе мы пераканаліся ў тым, што назіранне – гэта надзвычай карысная для грамадства справа, якая нясе пазітыўны досьвед, – гаворыць А. Матчанка. – Мы будзем рады, калі да нас далучыцца як мага болей неабыякавых людзей з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй”.

Праект “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” (“Election Observation: Theory and Practice”, EOTP) ажыццяўляюць моладзевы цэнтр “Belarus Watch”, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт і Беларускі дом правоў чалавека ў выгнанні (Вільня). Цягам апошніх пяці гадоў праект рыхтуе маладых людзей да назірання за выбарамі. На чэрвень 2012 г. праект зладзіў 14 місій на выбарах у Беларусі, Літве, Нарвегіі іншых краінах.

 

На здымку: курсы па падрыхтоўцы назіральнікаў па праекце НВТП.

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма