У Бабруйску выбаршчыкаў стала больш
З дня абвяшчэння выбараў газета гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” выходзіла ўжо двойчы, але цікавасці да гэтага працэса там пакуль не назіраецца. Толькі ў № 47 “БЖ” ад 22 чэрвеня змяшчаецца “белтаўская” сціплая інфаграфіка, якая інфармуе пра склад парламента і дату правядзення выбараў. Сайт гарвыканкама, у сваю чаргу, дае агульную інфармацыю і спасылкі на ЦВК і Канстытуцыю. Ды і іншыя мясцовыя газеты, відаць, больш заклапочаныя падрыхтоўкай да фестывалю “Вянок дружбы”, што пройдзе ў горадзе ў хуткім часе.
Як і на мінулыя выбары, у Бабруйску будуць дзейнічаць тры выбарчыя акругі: Ленінская № 78 з колькасцю выбаршчыкаў у 61 143 чалавекі, Першамайская № 79 - 67 566 выбаршчыкаў, Бабруйская сельская акруга № 80 - 62 796 выбаршчыкаў. Акоуговыя камісіі таксама будуць размяшчацца па старых адрэсах – Савецкая-78 (адміністрацыя Ленінскага раёна), Ульянаўская 54/24 (адміністрацыя Першамайскага раёна), Пушкіна 215 а (Савет дэпутатаў раённы).
Колькасць выбаршчыкаў у двух гарадскіх акругах, у параўнанні за апошнімі выбарамі ў ППНС, вырасла: у Ленінскай на 409 чалавек, у Першамайскай на 1 741. У Бабруйскай сельскай акрузе (сюды уваходзіць частка горада, Бабруйскі і Глускі раён, частка Кіраўскага раёна) наадварот, колькасць выбаршчыкаў стала менш на 1409 чалавек.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Каментароў пакуль няма