Выканкамы Аршанскага рэгіёна інфармуюць пра “Выбары – 2012” вельмі сціпла
Асобная рубрыка “Выбары – 2012” з’явілася на сайтах гар- і райвыканкамаў Аршанскага рэгіёна. Праўда, набор інфармацыі на іх аднастайны і небагаты. Як правіла, у складзе гэтай рубрыкі ўсяго тры дакументы – два Указы прэзідэнта пра прызначэнне выбараў у Палату прадстаўнікоў і Савет рэспублікі адпаведна, а таксама зацверджаны Цэнтрвыбаркамам спіс выбарчых акругаў у Палату прадстаўнікоў. Сайт Сенненскага райвыканкама дадаткова да гэтага змяшчае каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па выбарах у Палату прадстаўнікоў.
Ну, а пальму першынства ў асвятленні выбараў трымае сайт Талачынскага райвыканкама – ён акрамя вышэйпералічаных нарматыўных актаў змяшчае яшчэ і рашэнне Віцебскага аблвыканкама № 202р “Аб парадку прыёма дакументаў па вылучэнню прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій”.
"Паваабаронцы за свабодныя выбары"
Каментароў пакуль няма