Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Упартага фронтаўца вылучылі ў склад акруговай камісіі ў Оршы

Сойм Партыі БНФ вылучыў кандыдатуру Аляксандра Шутава ў склад акруговай камісіі па Аршанскай гарадской выбарчай акрузе № 26. Гэта акруга ўключае ў сябе большую частку тэрыторыі горада Оршы.

Аляксандр Шутаў мае досвед працы ў тэрытарыяльных выбарчых камісіях, ён тройчы быў у іх складзе ў 1999-2003 гг. Аднак пасля таго, як у 2003 годзе Шутаў адмовіўся падпісаць выніковы пратакол тэрытарыяльнай камісіі па выбарах у Аршанскі гарсавет з-за маючых месца на яго думку парушэнняў заканадаўства, улады яго ў такія камісіі больш не прапускалі.

Сам Шутаў сцвярджае, што не асабліва спадзяецца на станоўчае рашэнне па яго кандыдатуры і на гэты раз.

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма