На Піншчыне “перадвыбарчая цішыня”
Нягледзячы на абвешчаную выбарчую кампанію ў беларускі парламент, у Пінску амаль ніхто не звяртае ўвагі на тое, што краіна перажывае важны этап палітычнага жыцця. Выглядае на тое, што пінчукоў мала хвалююць асобы тых, хто на працягу некалькіх год фармуе заканадаўчую базу ў Беларусі. Не дапамагае актывізаваць хаду парламенцкай кампаніі і мясцовая ўлада, як асноўны арганізатар выбараў. Натуральна, у раённых газетах выйшлі невялічкія абвесткі аб прызначанай даце выбараў і межах выбарчых акругаў і “дзяжурны” артыкульчык, падрыхтаваны па матарялах БелТА. І ўсё, іншай інфармацыі больш няма. Праўда, варта адзначыць, што і асноўныя гульцы на выбарах – палітычныя партыі -- ніякім чынам не праяўляюць свайго жадання паўдзельнічаць у выбарах, таму і не ствараюць інфармацыйных нагодаў. З гэтага шэрагу вылучаецца пінская арганізацыя грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, кіраўніцтва якой абвесціла аб падтрымцы праўладных кандыдатаў і вылучэнні сваіх сяброў у выбарчыя камісіі.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Каментароў пакуль няма