Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Баранавічы: афіцыйныя сайты маўчаць пра выбары

Сайты Баранавіцкага гарадскога выканкама (baranovichy.by) і Баранавіцкага раённага выканкама (baranovichi.brest-region.by) па стане на 27 чэрвеня не маюць рубрыкі, прысвечанай парламенцкім выбарам. Тым самым не апублікавалі ні ўказа прэзідэнта аб прызначэнні даты выбараў, ні каляндарнага плана падрыхтоўкі і правядзення выбараў, ні ўзораў дакументаў, неабходных для вылучэння ў выбарчыя камісіі.

У адрозненні ад афіцыйных сайтаў Баранавіцкая аб’яднаная газета “Наш край” 21 чэрвеня змясціла публікацыі “Назначана дата выбараў” і выпіску з Пастановы ЦВК аб утварэнні Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 5 і Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акругі № 6.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма