Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Баранавічы: грамадскі актывіст прапануе дэмакратызаваць выбарчы працэс

Грамадскі актывіст з Баранавічаў Віктар Сырыца 28 чэрвеня накіраваў пісьмовую заяву ў Баранавіцкі гарвыканкам. У сваім лісце на імя старшыні гарвыканкама Віктара Дзічкоўскага ён прапануе: 1) дзяржаўнай тэлекампаніі “Інтэкс” стварыць тэлевізійную праграму “За справядлівыя і сумленныя выбары” з удзелам грамадскасці горада, дзеючых і кандыдатаў у дэпутаты; 2) адмовіцца ад стварэння ўчастковых выбарчых камісій па прынцыпу “дырэктар – падначаленыя”.

– У Баранавічах, як і па ўсёй краіне, участковыя выбарчыя камісіі ўзначальваюць дырэктары прадпрыемстваў і ўстаноў, а ўсе сябры камісій – іх падначаленыя. Кантрактная сістэта зрабіла нашых грамадзян цалкам залежнымі ад адміністрацыі. Таму я прапаную гарвыканкаму стварыць участковыя выбарчыя камісіі не толькі з прадстаўнікоў розных працоўных калектываў, але і з розных (у тым ліку і апазіцыйных) палітычных партый і грамадскіх арганізацый. Думаю, што гэтыя прапановы зробяць выбарчы працэс больш цікавым, а самыя выбары – справядлівымі і сумленнымі,- падсумаваў Віктар Сырыца.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма