Магілёўская прэса абыходзіць поўным маўчаннем парламенцкія выбары
Прааналізаваўшы мясцовыя дзяржаўныя выданні “Веснік Магілёва”, “Магілёўскія ведамасці”, “Днепровская неделя” і “Могилёвская правда”, можна прыйсці да высновы, што выбараў у краіне проста няма -- уласныя матэрыялы, прысвечаныя выбарчай тэматыцы, там адсутнічаюць.
У газетных публікацыях узгадваецца толькі інфармацыя дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва “БелТА”, якая інфармуе аб даце выбараў і аб фактычным старце выбарчай кампаніі.
Тым часам на старонках магілёўскіх газет лідэрам па колькасці публікацый з’яўляецца дырэктар магілёўскага малочнага прадпрыемства “Бабушкіна крынка” Ігар Кананчук.
Не так даўно ў горадзе з’яіліся чуткі пра тое, што ён можа змяніць цяперашняга кіраўніка горада Станіслава Барадаўку. Не выключаецца таксама, што ён можа стаць дэпутатам беларускага парламента, бо толькі гэтым можна патлумачыць празмерную колькасць публікацый артыкулаў пра “Бабушкіну крынку” і яго дырэктара.
Акрамя таго, на старонках мясцовай газеты грамадскае аб’яднанне “Белая Русь”, якое мае намер вылучаць сваіх прадстаўнікоў у якасці кандыдатаў у дэпутаты, падвяло вынікі сваёй працы, якія ацаніла здавальняючымі.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Каментароў пакуль няма