Бабруйскі раён: пра пачатак выбараў абвесцілі толькі праз 11 дзён
На сайце раёнкі “Трыбуна працы” нарэшце з’яіўся банер, які абвяшчае пра пачатак выбарчай кампаніі ў Беларусі. Дадалі яго ў пятніцу, 29 чэрвеня, то бок праз 11 дзён пасля абвяшчэння выбараў.
Да банера пакуль прамацаваны ўсяго адзін артыкул, які ўжо паспеў абыйсці хіба не ўсе дзяржаўныя СМІ. У ім цытуюцца словы Аляксандра Лукашэнкі, сказаныя ім 18 чэрвеня на нарадзе па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення выбараў.
Што тычыцца Кіраўскага раёна, на сайце райвыканкама ёсць рубрыка з выбарчым кодэксам, планам і дапаможнікамі. Таксама тут можна ўбачыць “белтаўскую” перадрукоўку артыкула аб фармаванні выбарчых акругаў.
Аналагічная падборка дакументаў і артыкул з перадвыбачай нарады можна ўбачыць і на сайце Асіповіцкага райвыканкама.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Каментароў пакуль няма