Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Раёнкі Аршаншчыны ігнаруюць выбары?

Дзяржаўныя раённыя газеты Аршанскага рэгіёна, у адрозненне ад інтэрнэт-сайтаў, публікуюць паведамленні аб прызначэнні выбараў у Палату Прадстаўнікоў з парушэннем тэрмінаў, прадугледжаных на тое дзеючым заканадаўствам.

Так, Сенненская раённая газета надрукавала афіцыйнае паведамленне пра дату парламенцкіх выбараў толькі праз тыдзень пасля падпісання ўказа. На тыдзень спазнілася і газета Лепельскага раёна. "Голас Сенненшчыны" і "Лепельскі край" паведамілі чытачам пра дату выбараў толькі 25 чэрвеня. А "Аршанская газета" і таго пазней - 28 чэрвеня.

Нагадаем, указ прэзідэнта аб прызначэнні выбараў у Палату Прадстаўнікоў быў падпісаны і абнародаваны 18 чэрвеня. Згодна з артыкулам 56 Выбарчага кодэкса "паведамленне пра дзень выбараў абнародуецца ў сродках масавай інфармацыі на наступны дзень пасля прызначэння выбараў".

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма