Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Менск: прыхаваная агітацыя за дзейснага дэпутата?

Менавіта так можна расцэньваць з’яўленне ў межах Усходняй выбарчай акругі №107 плаката дэпутата ПП НС Рэспублікі Беларусь Віталя Бусько.

Дзейсны парламентарый, напэўна, скарыстаў набліжэнне ідэалагічна свята 3 ліпеня, каб нагадаць пра сябе выбаршчыкам акругі. Плакат з віншаваннем ад яго імя з’явіўся 1 ліпеня на трамвайным прыпынку “Электроніка”, што на Лагойскім тракце.

Спадар Бусько з’яўляецца Старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода РБ па міжнародных справах і сувязях СНД. На парламенцкіх выбарах у 2008 годзе ён атрымаў перамогу менавіта на Усходняй выбарчай акрузе №107.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма