Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

У Баранавічах забаронены мітынг аб несапраўдных выбарах

  • Баранавіцкі гарвыканкам
    Баранавіцкі гарвыканкам

Прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус атрымаў ліст ад 29 чэрвеня за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, у якім паведамляецца, што гарвыканкам не дае згоды на правядзенне рэспубліканскага мітынга 9 ліпеня. Мікалай Чарнавус хацеў данесці да людзей інфармацыю, што сапраўдных выбараў у Беларусі няма як на мясцовым, так і на рэспубліканскім узроўнях.

Гарвыканкам лічыць, што заяўнік парушыў арт. 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30.12.1997 № 114-З “Аб масавых мерапрыемствах” (у рэдакцыі Закона РБ ад 08.11.2011 № 308-З) і пункт 4 рашэння Баранавіцкага гарвыканкама ад 16.06.2009г. № 1497 “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе Баранавічы” (у рэдакцыі рашэння Баранавіцкага гарвыканкама ад 05.10.2009г. № 2497). У лісце гарвыканкама традыцыйна не паведамляецца, што канкрэтна парушыў заяўнік, але прапануецца, у выпадку нязгоды з такім рашэннем, звяртацца ў Брэсцкі абласны ці ў суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы. Мікалай Чарнавус лічыць бессэнсоўным абскарджваць рашэнне гарвыканкама ў судзе і мае намер падаць новую заяву на правядзенне масавага мерапрыемства.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма