Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Раёнкі Міншчыны – пра пачатак выбарчай кампаніі

Пакуль толькі лічаныя раённыя СМІ Міншчыны звярнулі ўвагу на пачатак выбарчай кампаніі. Сярод іх - “Маладзечанская газета” і “Пухавіцкія навіны”,  дзе з’явілася даволі падрабязная інфармацыя з каляндарным планам, пастановамі, вытрымкамі з Выбарчага кодэксу – аб  парадку вылучэння кандыдатаў, назіральнікаў, прадстаўнікоў выбарчых камісій і г.д.

Значны кавалак газетнай плошчы быў адведзены для тэмы выбараў таксама “Жодзінскімі навінамі”, але ў артыкуле, складзеным з матэрыялаў БЕЛТА, акцэнт быў зроблены на адносіны Лукашэнкі да альтэрнатыўных палітычных суб’ектаў, падкрэсліванні значнасці “канструктыўных” палітычных сілаў і нагадванні аб адказнасці за палітычныя правакацыі.

Копыльская “Слава працы” абыйшлася толькі інфармацыяй аб утварэнні акругаў, а “Слуцкі край” – кароткім паведамленнем аб абвяшчэнні выбараў.

У апошніх нумарах смаргонскага “Светлага шляху” і вілейскага “Шляху перамогі”пакуль зусім не  ўзгадвалі пра пачатак выбарчай кампаніі.

Рэдакцыя “масава-палітычнай” газеты “Голас Любаншчыны” таксама, відаць, не лічаць парламенцкія выбары палітычнай падзеяй, вартай асвятлення.  Няма пакуль на гэтую тэму нічога таксама ні ў клецкай газеце  “Да новых перамог”, ні ў “Крупскім весніку”, ні ў “Нясвіжскіх навінах”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма