Слуцкая раёнка перадрукоўвае навіны пра выбарчую кампанію з БЕЛТА
Новая рэдактарка слуцкай раёнкі Валянціна Ражанец прытрымліваецца палітыкі свайго папярэдніка. Пасля абвяшчэння даты парламенцкіх выбараў у газеце не асвятляецца выбарчая кампанія.
Апроч паведамленняў БЕЛТА аб утварэнні акругаў і пра вылучэнне прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій, на старонках выдання не знойдзеш матэрыялаў пра ход кампаніі ў раёне.
У некалькіх нумарах узгадваецца дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Інэса Кляшчук, якая прымае ўдзел у мерапрыемствах БРСМ і “Белай Русі” і дае справаздачу аб сустрэчы з выбаршчыкамі, у якой тлумачыць асноўныя палажэнні паслання Лукашэнкі народу.
Няма інфармацыі пра каляндарны план выбарчай кампаніі, аб парадку вылучэння кандыдатаў і назіральнікаў і на сайце газеты “Слуцкі край” (ГІП s-k.by). Варта адзначыць, што мясцовыя навіны пра выбарчую кампанію адсутнічаюць і на сайце Слуцкага райвыканкама.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары".
Каментароў пакуль няма