Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Гомельскія апазіцыйныя партыі вылучылі ў акруговыя камісіі 22 чалавекі

  • Намеснік старшыні АГП  Васіль Палякоў
    Намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў

Гомельская абласная арганізацыя АГП правяла паседжанне па вылучэнні кандыдатаў на ўключэнне ў склад акруговых выбарчых камісій. Было вырашана вылучыць у камісіі ў Гомелі і вобласці восем чалавек. Таксама 10 чалавек у склад акруговых камісій вылучыла абласная арганізацыя партыі «Справядлівы свет», і чатырох — партыя БНФ.

Усяго ў Гомельскай вобласці будзе створана 17 акруговых выбарчых камісій.

«Вялікіх спадзяванняў, што сяброў партый уключаць у камісіі, няма. Хутчэй, як і ў мінулыя гады, апазіцыянеры не трапяць у камісіі. Таму што сябры партый добра ведаюць законы, а выбаркамам для фальсіфікацый выбараў патрэбна толькі маўклівая згода сяброў камісій, таму што выбараў няма — адна імітацыя. А людзі, якія будуць настойваць на выкананні выбарчага заканадаўства, створаць праблемы для фальсіфікатараў», - лічыць старшыня Гомельскай абласной арганізацыі і намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма