Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Андрэйчанка лічыць, што галоўнае на выбарах – захаванне палітычнага курсу дзяржавы

  • Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Уладзімір Андрэйчанка
    Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Уладзімір Андрэйчанка

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Уладзімір Андрэйчанка пракаментаваў падрыхтоўку да парламенцкіх выбараў у Беларусі.

Характарызуючы стаўленне апазіцыі да выбараў, ён адзначыў газеце “Звязда”: “На пустой рыторыцы далёка не заедзеш. Калі няма шырокага даверу людзей, то ніякія паліттэхналогіі не дапамогуць. Я ўпэўнены, што выбаршчыкі аддадуць перавагу тым кандыдатам у дэпутаты, якія ў раёнах і гарадах маюць заслужаны аўтарытэт, сталую дзелавую рэпутацыю, могуць вырашаць канкрэтныя пытанні і па сваім патэнцыяле дастойны прадстаўляць інтарэсы людзей у парламенце”.

Негатыўнае стаўленне апазіцыі да дзейнай улады чыноўнік тлумачыць тым, што “ўлада не дапусціла і не дапусціць аддзялення дзяржавы ад людзей”. “Зараз усе галіны ўлады кансалідавана вырашаюць існуючыя праблемы, праводзяць узаемна адказную, зразумелую людзям палітыку. Для абсалютнай большасці людзей, як я пераканаўся, галоўным на выбарах з'яўляецца тое, каб працягваўся курс дзяржавы на захаванне палітычнай і грамадскай стабільнасці”, - лічыць дзейсны Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма