Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

На Брэстчыне пакуль адзіная раёнка піша пра выбары

Ганцавіцкае “Савецкае Палессе” - адзіная раённая газета ў Брэсцкай вобласці, якая на гэты час змясціла на сваім сайце актуальную інфармацыю, датычную выбарчай кампаніі. Выданне  надрукавала і змясціла на сайце паведамленне пра зацверджаныя межы выбарчых акругаў, паводле якога Ганцавіцкі раён ён не мае ўласнай акругі і жыхары гэтай тэрытарыяльна-адмінстратыўнай адзінкі далучаны альбо да Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі №7, альбо да Лунінецкай выбарчай акругі №13.

Таксама “Савецкае Палессе” апублікавала на сайце афіцыйнае паведамленне дзяржаўнага агенцтва БЕЛТА пад загалоўкам “Парламенцкія выбары – экзамен для дзеючай улады”. Аналагічным чынам зрабілі газеты “Навіны Камянеччыны” і “Заря над Бугом” (Брэст).  

Што тычыцца такіх дзяржаўных выданняў, як “Драгічынскі веснік”, “Сельская праўда” (Жабінка), “Чырвоная звязда” (Іванава), “Івацэвіцкі веснік”, “Лунінецкія навіны”, “Кобрынскі веснік”, “Голас часу” (Маларыта), “Ляхавіцкі веснік”, “Навіны Палесся” (Столін), “Раённыя будні” (Пружаны), то на іх інтэрнэт-старонках тэма выбараў у Палату прадстаўнікоў пакуль не закранаецца ўвогуле.

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма