Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

На Пружанскай акрузе плануецца вылучэнне аднаго прэтэндэнта ад апазіцыі, на Івацэвіцкай - трох

Па Пружанскай выбарчай акрузе № 9 плануе вылучацца кандыдатам кіраўнік Бярозаўскай раённай суполкі АГП Аляксандр Кабанаў; па Івацэвічскай акрузе №11 - прадстаўнік СДПГ і "Гавары праўду" Валянцін Лазарэнкаў, ад АГП -- Вікторыя Грынюк і, не выключана, Юрась Губарэвіч ад Партыі БНФ і "Руху за свабоду" (апошні яшчэ канчаткова не вызначыўся).

Трэба адзначыць розны падыход да ўдзелу ў выбарах магчымых кандыдатаў. Прадстаўнікі АГП – Аляксандр Кабанаў і Вікторыя Грынюк ідуць на выбары, каб сказаць людзям, што не трэба хадзіць на выбарчыя ўчасткі, бо на іх  выбар даўно ніхто не зважае. Сябры партыі АГП вырашылі праз пашыраныя магчымасці інфармавання, якія прадстаўлены кандыдатам падчас  выбарчай кампаніі,  данесці да шараговых грамадзян ідэі сваёй партыі, але, галоўнае, пераканаць іх не прымаць удзел у так званых выбарах. Валянцін Лазарэнкаў будзе ісці на выбарах да канца. Ён лічыць, што нельга стаяць на абочыне палітычнага жыцця.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма