Баранавічы: на сайце гарвыканкама нарэшце з’явілася рубрыка пра выбары
Нарэшце на афіцыйным сайце Баранавіцкага гарвыканкама baranovichy.by 4 ліпеня з’явілася рубрыка “Выбары ў парламент 2012”. Тут змешчаны Указ № 276 ад 18.06.2012г. аб назначэнні выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага схода пятага склікання, Выбарчы кодэкс і інфармацыя пра дзейнасць Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.
А вось сайт раённага выканаўчага камітэта baranovichi.brest-region.by на 5 ліпеня па-ранейшаму маўчыць пра кампанію па выбарах у парламент.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма