Орша: актывіст АГП вылучаны ў склад акруговай камісіі
Рашэннем Палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў склад акруговай камісіі па Аршанскай гарадской выбарчай акрузе № 26 вылучаны актывіст АГП Уладзімір Юржыц.
Уладзімір Генадзьевіч сам двойчы вылучаўся кандыдатам у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў, а ў ранейшыя часы неаднаразова з’яўляўся старшынёй участковай выбарчавай камісіі, бо пэўны час працаваў дырэктарам школы. Ён добра знаёмы з выбарчым заканадаўствам, мае досвед працы ў гэтай сферы.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Каментароў пакуль няма