Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Улады Берасцейшчыны таксама “піяраць” сваіх кандыдатаў

Вызначыць мяркуемых кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў ад улады можна, прааналізаваўшы артыкулы раёнак Берасцейшчыны яшчэ за чэрвень.

Так, газета “Івацэвіцкі веснік” за мінулы месяц двойчы пісала пра заслугі дзейснага дэпутата Палаты прадстаўнікоў Леаніда Кавалевіча з Івацэвіч. У артыкуле “О новом жилищном кодексе” (выпуск за 19.06.2012) распавядаецца, які ён гаспадарнік, разумны заканатворца, што клапоціца пра жыллёва-камунальную гаспадарку, распрацоўваючы новы жыллёвы кодэкс. Пра тое, які чулы дэпутат да дзяцей з Бярозаўскага раёна, распавядала не толькі Івацэвікая раёнка (“Пусть чаще будут такие встречи”, 27.06 .2012), але і Бярозаўская раённая газета “Маяк” (“Поездку инициировал депутат”, 30.06.2012). У абодвух выданнях - здымкі Кавалевіча ў атачэнні дзетак Бярозаўшчыны. Напэўна, раптоўную цікавасць дэпутата з Івацэвіч да дзяцей з Бярозаўскага раёна можна патлумачыць тым, што частка гэтага раёна падчас сёлетняй парламенцкай кампаніі ўвайшла ў Івацэвіцкую выбарчую акругу №11.

Пра тое, што мяркуемы кандыдат у Пружанскай выбарчай акрузе № 9 - палкоўнік Юлій Гвоздзь, людзі загаварылі, калі ў бярозаўскім "Маяку" (у выпусках за 20.06.2012 і 23.06.2012) з’явіліся публікацыі пра стварэнне ў Бярозаўскім раёне 16-га асобнага палка радыёэлектроннай барацьбы на чале з гэтым палкоўнікам. 16-ы асобны полк РЭБ створаны на базе 15-га і 16-га асобных батальёнаў РЭБ 181-й баявой верталётнай базы, якая дыслакуецца ў Пружанскім раёне. 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма