Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

КДБ цікавіцца апазіцыйнай актывісткай

На былое месца працы маладэчанскай актывісткі Таццяны Балабанскай тэлефанавалі з КДБ, каб даведацца, ці яна яшчэ там працуе. Відавочна, што цікаўнасць з боку адпаведных органаў звязана з пачаткам выбарчай кампанніі і, на думку самой Таццяны, мэта супрацоўнікаў спецслужбаў была ў тым, каб высветліць пра магчымасць яе балатавання ў Палату прадстаўнікоў.

На апошніх выбарах у мясцовыя Саветы 2010 году Таццяна Балабанская была скарочана з інжынерскай пасады Маладэчанскага лясгаса па ініцыятыве дырэктара Анатоля Ермаловіча  на наступны дзень пасля таго, як Таццяна падала дакументы на рэгістрацыю яе кандыдатам у дэпутаты.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма