Полацк-Наваполацк: у акруговыя камісій ад Партыі БНФ ідуць жанчыны
Партыя БНФ вылучыла ў склад акруговых камісій па Полацкай і Наваполацкай гарадскіх выбарчых акругах (№ 28 і № 25) дзвюх жанчын - Леру (Алену) Сом і Вольгу Дамаскіну.
Лера Сом сама (на фота) неаднаразова ўдзельнічала ў выбарах у якасці кандыдата. Вольга Дамаскіна прайшла некалькі выбарчых кампаній як сябра ініцыятыўнай групы кандыдатаў ад Партыі БНФ. Абедзве кандыдаткі ў сябры акруговых камісій не па чутках знаёмыя з выбарчым заканадаўствам і добра вядомыя ў сваіх рэгіёнах. Ці пажадаюць ўлады бачыць у шэрагах камісій прадстаўніц апазіцыйнай партыі, будзе вядома 9 ліпеня.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма