Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

У акруговыя камісіі Віцебшчыны хочуць трапіць 22 прадстаўнікі дэмсілаў

  • Віцебскі актывіст Аляксей Гаўруцікаў
    Віцебскі актывіст Аляксей Гаўруцікаў

Ад Партыі БНФ вылучаюцца 9 прэтэндэнтаў, 11 – ад партыі левых "Справядлівы свет", двое прыхільнікаў Мікалая Статкевіча – шляхам збору подпісаў. У некаторыя акруговыя камісіі падалі дакументы адразу трое апазіцыйных актывістаў, у некаторыя – ніводнага.

Па трое прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў выказалі жаданне трапіць у віцебскія акруговыя камісіі № 17 і №18. У камісіі Докшыцкай акругі №22, Полацкай сельскай акругі №24 і Шаркоўшчынскай акругі №29 не знайшлося ахвотных.

Тактыку вылучэння прэтэндэнтаў патлумачыў віцебскі актывіст Аляксей Гаўруцікаў:

"Пытанне пра каардынацыю на гэтым этапе выбарчай кампаніі не ставілася. Кожная структура найперш мае свой уласны інтарэс – каб мець магчымасць падтрымаць уласнага кандыдата-вылучэнца. А далей ужо будзе як будзе".

Досвед ранейшых выбараў паказаў, што тыя, каму ўдалося трапіць у камісіі любога ўзроўню, звычайна праяўляюць салідарнасць: апякуюцца не толькі аднапартыйцамі-кандыдатамі, але і ўсімі прэтэндэнтамі ад дэмакратычных сілаў. Аднак трапіць у выбарчыя камісіі апазіцыйным актывістам удаецца вельмі рэдка. 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма