Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Пінск: у акруговыя камісіі вылучыліся сябры “Справядлівага свету”

У сталіцы Палесся прадстаўнікі апазіцыі заявілі пра свой намер працаваць у акруговых камісіях.

Партыя “Справядлівы свет” вылучыла двух сябраў гарадской арганізацыі - Міхаіла Раманцава ў Пінскую гарадскую выбарчую камісію № 14 і Аляксандра Бурдзейнага ў Пінскую сельскую выбарчую камісію №15.

Спадары Рамановіч і Бурдзейны маюць досвед працы з выбарчымі камісіямі і неаднаразова прымалі ўдзел у назіранні за выбарамі. Пакуль невядома, ці вылучаліся ў акруговыя камісіі прадстаўнікі іншых партыяў і грамадскіх аб’яднанняў у горадзе.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма