Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

У раёнах Берасцейшчыны дэмакраты ідуць у акруговыя выбаркамы

У Івацэвіцкую, Пружанскую і Днепра-Бугскую акруговыя выбарчыя камісіі традыцыйна накіраваныя сябры ад дэмакратычнай супольнасці рэгіёна. Як і кожную выбарчую кампанію, папрацаваць у акруговых  камісіях пажадалі  партыйцы і грамадзяне, вылучаныя ад дэмакратычнай супольнасці шляхам збору подпісаў.

Доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Сяржук Русецкі паведаміў, што ў Івацэвікую выбарчую акругу № 11 накіраваны прадстаўнікі ад партыі БНФ Зміцер Траццяк, у Пружанскую выбарчую акругу № 9 – сябра Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Мікола Папека і тры чалавекі шляхам збору подпісаў – Анатоль Сахаруша, Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі. Па інфармацыі назіральніка ад БХД Дзмітрыя Лазарэнкава, у Днепра-Бугскую акруговую камісію № 10 накіраваны Павел Ялец ад партыі БНФ. Вядома таксама, што ў АВК вылучаны і мясцовыя актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі – па адным прадстаўніку ў Івацэвікую выбарчую акругу № 11 і Пружанскую выбарчую акругу № 9.  

9 ліпеня стане вядома, ці  будуць уключаны гэтыя вылучэнцы ў склад акруговых выбарчых камісій.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма