Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Клімавіцкая раёнка агітуе чытачоў да ўдзелу ў выбарах

У суботнім нумары (№ 51 ад 7 ліпеня 2012) Клімавіцкай раённай газеты “Родная ніва” нарэшце з’явіўся ўласны матэрыял, прысвечаны выбарам у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. Артыкул на першай паласе мае назву “Грамадзянскі абавязак кожнага беларуса”.

Аўтар артыкула Нікіфара Мінчанка заклікае жыхароў Клімавіцкага раёна да актыўнага ўдзелу ў выбарчай кампаніі, што называе грамадзянскім абавязкам кожнага беларуса.

"Грамадзянскі абавязак кожнага беларуса - прыняць актыўны ўдзел у выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Ад таго, наколькі дзеяздольным будзе новы парламент, шмат у чым залежыць перспектыва развіцця рэспублікі на бліжэйшыя чатыры гады ", - запэўнівае “Родная ніва”.

Таксама газета паведамляе, што пытанні падрыхтоўкі да выбарчай кампаніі былі абмеркаваныя на раняшняй вытворчай нарадзе, якую правёў з актывам раёна ў апошні дзень чэрвеня старшыня Клімавіцкага райвыканкама Васіль Захаранка.

Іншыя раённыя газеты Магілёўскай вобласці тэме парламенцкіх выбараў надаюць зусім нязнячную ўвагу. Большасць з іх размясцілі на сваіх старонках толькі афіцыйныя паведамленні БЕЛТА пра пачатак выбарчай кампаніі. Уласныя публікацыі на гэтую тэму ў раёнках практычна адсутнічаюць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма